Перамяшчэнне элементаў з праграмы «Спіс на прагляд» у Microsoft Edge
У новым браўзеры Microsoft Edge для Windows 10 ёсць убудаваны спіс на прагляд. Калі раней у Windows 8.1 вы карысталіся праграмай «Спіс на прагляд» і перайшлі на Windows 10, перамясціце матэрыялы са старой праграмы ў Microsoft Edge.
У праграме «Спіс на прагляд» выберыце элемент, і ён адкрыецца ў браўзеры Microsoft Edge. (Калі адкрываецца ў іншым браўзеры, перайдзіце ў меню «Пуск», затым — у «Налады > Сістэма > Праграмы па змаўчанні» і змяніце вэб-браўзер па змаўчанні на Microsoft Edge.)
У Microsoft Edge выберыце значок «зорачка», затым Спіс на прагляд і «Дадаць».
